РУ БЕ EN

З мэтай далучэння выхаванцаў да беларускага народнага слова, народных звычаяў, у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №3 г.Мар’іна Горка" прайшла забаўка "Гуканне вясны"

29.02.2024

Выхаванцы сустрэлі вясну, "абудзілі зямлю" і "паклікалі птушак", гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі песні-вяснянкі.
Пасля гульняў прайшоў майстар-клас па стварэнні народнай цацкі - птушачкі.
Усё гэта прынесла масу станоўчых эмоцый!
Развіваючы творчы патэнцыял дзяцей праз беларускі фальклор, мы захоўваем нашы традыцыі.