РУ БЕ EN

Казачныя героі — Дзед Мароз і Снягурка напярэдадні навагодніх свят завіталі з віншаваннямі ў Суцінскую базавую школу.

22.12.2023

 

Чароўныя героі, якія прывезлі казку, святочны настрой і падарункі — супрацоўнікі Міністэрства па падатках і зборах па Пухавіцкім раёне, раённага камітэта БРСМ, рэдакцыі газеты «Пухавіцкія навіны» павіншавалі дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці”.

Адразу было бачна, што школьнікі вельмі чакалі сустрэчу: развучылі словы навагодніх песень, падрыхтавалі для Дзеда мароза вершы. Весела і дружна вадзілі карагод вакол прыгажуні-ёлкі.
Свята атрымалася добрым, душэўным і надоўга запомніцца хлопчыкам і дзяўчынкам.