РУ БЕ EN

Голацкая сярэдняя школа святкавала свой юбілей. Ёй споўнілася ні многа, ні мала - 130-гадоў з дня заснавання.

25.11.2023

Голацкая сярэдняя школа ў суботу 25 лістапада святкавала свой юбілей. Ёй споўнілася ні многа, ні мала - 130-гадоў з дня заснавання. Работнікі школы, навучэнцы, выхаванцы дашкольных груп і іх бацькі яшчэ задоўга да гэтага дня рыхтавалі святочныя нумары, раздавалі запрашэнні, упрыгожвалі школу, рыхтавалі словы віншаванняў. Ніхто не застаўся збоку. І вось гэты дзень прыйшоў. Школа гасцінна расчыніла свае дзверы для ўсіх гасцей. Хваля цеплыні і добрага настрою падхапіла і закружыла ў карагодзе свята.
Сярод гасцей на свяце прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама, ААТ "Голацк", Голацкага сельскага выканаўчага камітэту, педагогі - ветэраны педагагічнай працы, выпускнікі школы. Не абмінуў свята і старшыня Пухавіцкага райвыканкама А.М.Атрушкевіч, які асабіста павіншаваў калектыў і ўручыў падарунак.
Юбілей школы - гэта асаблівае свята. І колькі б гадоў не было школе, яна застанецца маладой, будзе поўніцца талентамі, творчасцю.
З юбілеем!!!🎉🎉🎉