РУ БЕ EN

В Центре творчества детей и молодежи "Світанак" начали работу V Межрегиональные мастер-классы для педагогов дополнительного образования

15.05.2023
Сёння ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Світанак" Пухавіцкага раёна ў рамках V Адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі "Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі" пачалі работу 7 аўтарскіх майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі Мінскай вобласці. 
 
Мерапрыемства ўрачыста адкрыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Пухавіцкага раёна Сяргей Міхайлавіч Вінаград, які пажадаў плённай працы ўдзельнікам.
 
Па відэасувязі прывітала ўдзельнікаў Тамара Арсенцьеўна Сідарэвіч, кіраўнік рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, метадыст Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, якая адзначыла важнасць узбагачэння прасторы дадатковай адукацыі ў галіне этнавыхавання і пажадала поспехаў у гэтай справе.

Фотогалерея: