РУ БЕ EN

Мова родная – мова модная! У дзяржаўнай установе адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” ў  рамках тыдня роднай мовы былі праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы

21.09.2022

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дубраўская сярэдняя школа” ў  рамках тыдня роднай мовы былі праведзены цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы: інфарм-дайджэст “Традыцыі суверэннай Беларусі”, гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”, конкурс знаўцаў беларускага фальклору “Усяму пачатак – родная мова”, завочная віктарына “Перакладчык”, выстава “Пісьменнікі-юбіляры 2022”, “Кнігі-юбіляры 2022”, літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыццё ў паэзіі” (да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка), акцыя “Не маўчы па-беларуску”, гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”, гульнёвы падворак “Гарэза”, вусны часопіс "Роднай мовы залацінкі”.

Пачатак прадметнага тыдня, 19.09, быў азначаны ўрачыстым адкрыццём. Прагучалі беларускія народныя песні. Насычаным і змястоўным быў інфарм-дайджэст “Традыцыі суверэннай Беларусі”.

У аўторак, 20.09, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грыгор’ева Марына Фёдараўна  правяла гульню-конкурс “Пагуляем у роднае слова”. Падчас гульні вучні дэкламавалі вершы беларускіх паэтаў. На фоне іх чытання дэманстраваліся слайды з краявідамі беларускай зямлі. Мерапрыемства прайшло цікава і займальна, але вучні яшчэ доўга паміж сабой штосьці абмяркоўвалі, шукалі адказы на заданні, якія не ўдалося выканаць падчас правядзення гульні-конкурсу.

Серада, 21.09, была прысвечана пісьменніку-юбіляру 2022 года Максіму Танку. У сельскай бібліятэцы вучням была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя “Жыццё ў паэзіі”. Мерапрыемтсва падрыхтавала супрацоўнік бібліятэкі Кутакова Людміла Віктараўна. Вучні змаглі прайсці па сцяжынках жыцця і творчасці беларускага пісьменніка. Таксама ў гэты дзень на другім і трэцім перапынках увазе вучняў і настаўнікаў быў прадстаўлены радыёчасопіс «Роднае слова». Прагучалі ўрыўкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года.

У чацвер, 22.09, запланавана акцыя “Не маўчы па-беларуску”. У ёй змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Прапануецца прачытаць вершы або ўрыўкі з вядомых твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў без падрыхтоўкі. 

У  пятніцу і суботу вучняў таксама чакае шмат незвычайнага і пазнавальнага.

Мы перакананы, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца не толькі таму, што яны павучальныя, змястоўныя, цікавыя, а яшчэ і таму, што прывіваюць любоў да роднай мовы. Бо мова родная – мова модная! І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакрануліся да твораў беларускіх пісьменнікаў, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.