РУ БЕ EN

“Хто любіць краіну і свой народ, той сапраўдны патрыёт!”

15.09.2022

Пад такім лозунгам прайшла сустрэча педагогаў, прымеркаваная да Дня народнага адзінства ў дзяржаўнай дашкольнай установе «Яслі-сад № 4 г. Мар'іна Горка»15 верасня 2022 года.

У сустрэчы прынялі ўдзел педагогі дзяржаўнай дашкольнай установы «Яслі-сад № 2 г. Мар'іна Горка».

Падчас мерапрыемства была арганізавана выстава беларускіх гульняў, выхаванцы старэйшага і сярэдняга ўзросту падаравалі ўдзельнікам мерапрыемства танец “Беларусь сінявокая” і тэатралізаваную пастанову казкі “Рэпка”. Таксама педагогі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, якая стварыла не толькі эмацыйны настрой, але і аднавіла веды пра нашу родную краіну, традыцыі, народ.