Фінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні" адбыўся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі
30.09.2024Фінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні" адбыўся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі
У завочным этапе конкурсу прынялі ўдзел 23 кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні. У першым туры яны прадставілі вопыт уласнай педагагічнай дзейнасці на пасадзе кіраўніка за мінулы навучальны год. Другім турам стала анкетаванне. У заключным вочным этапе ўдзельнікі паказалі творчае самапрадстаўленне "Патрыёт зямлі беларускай", якое ўключала асноўныя практычныя вынікі работы кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.
— Па выніках конкурсу дыплом І ступені заваяваў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні сярэдняй школы № 3 Барысава Андрэй Корчаў, — падвёў вынікі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Юрый Ларычаў. — Другім стаў Марат Гарыпаў (каладзішчанская сярэдняя школа № 2 Мінскага раёна). Трэцяе месца аддадзена кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні Мар'інагорскай гімназіі Сяргею Бракарэнку.