РУ БЕ EN

У ДУА "Сярэдняя школа N2 г.Мар'iна Горка" прайшоў традыцыйны конкурс чытальнікаў вершаў “Жывая класіка”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы.

21.02.2024

Удзельнікамі сталі вучні 1-11 класаў. З іх вуснаў гучалі творы Я.Коласа, Я.Купалы, А.Куляшова, Г.Бураўкіна і іншых вядомых майстроў слова.
Якую асалоду атрымалі гледачы ад прыгожай мілагучнай беларускай мовы!
Усе ўдзельнікі атрымалі прызы, а самыя лепшыя чытальнікі былі адзначаны дыпломамі.
Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова!