РУ БЕ EN

У ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Мар’іна Горка” заўсёды з адказнасцю рыхтуюцца да святкавання дня роднай мовы

21.02.2024

На інтэрактыве “Мова – душа народа”, з якога пачаўся дзень, вучні і настаўнікі вялі шчырую размову пра беларускую мову – жывую, мілагучную, вытанчаную і ласкавую, прыгожую і кранальную, песенную і паэтычную.
На працягу дня дарослыя и дзеці маглі паўдзельнічаць у акцыі “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску”.
Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў стаў удзел вучняў і настаўнікаў у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.