РУ БЕ EN

Далучэнне выхаванцаў да вытокаў беларускай мовы - адна з галоўных задач педагога

21.02.2024

У ДУА "Рудзенскі дзіцячы сад Пухавіцкага раёна" прайшлі займальныя заняткі, прыўрочаныя святкаванню Дня роднай мовы

ў ДУА “Дзіцячы сад “Зубраня” п.Дружны” прайшоў Дзень роднай мовы пад дэвізам: “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”. Удзел прынялі супрацоўнікі, бацькі і выхаванцы.

ДУА "Дзiцячы сад №4 г. Мар'іна Горка" адзначылі гэты дзень заняткамі на роднай мове. З усімі дзецьмі ў дзіцячым садку былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, з беларускiмi дыдактычнымi гульнямi.

У дзяржаўнай установе адукацыі" Дзіцячы сад №3 г.Мар’іна Горка" сёння прайшлi мерапрыемства, прысвечаны "Дню Роднай мовы".
У старэйшай беларускамоўнай групе прайшоў тэматычны занятак "Беларуская хатка ў казках",
Была арганізавана выстава беларускай дзіцячай літаратуры "Чытаем па-беларуску разам",а ў канцы дня выхаванцы ўсіх узроставых груп глядзелі мультфільмы на беларускай мове "Піліпка-сынок" і "прыгоды Несцеркі".