РУ БЕ EN

У ДУА"Рудзенская сярэдняя школа" Пухавіцкага раёна адбылося раеннае вучэбна- метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

20.02.2024
На сустрэчу запрасілі вядомага пісьменніка Васіля Аляксеевіча Жуковіча

Удзельнікамі мерапрыемства сталі і вучні 6 класа, якія дэкламавалі вершы аўтара, і настаўнік музыкі Іна Аляксандраўна Філіповіч, якая парадавала гасцей прыгожымі песнямі на словы паэта.
Усе былі ўражаны атмасферай, душэўнасцю свята.
Шмат добрых слоў было выказана ў адрас Малай Алены Уладзіміраўны, якая ладзіла сустрэчу.
Усе атрымалі асалоду ад мілагучнага беларускага слова, гасціннасці і добразычлівасці.