Шмат ідэй і праектаў: даведаліся, чым жыве геаграфічны цэнтр Беларусі — Пухавіччына
13.02.2024Карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” наведала Пухавіцкі раён Мінскай вобласці, дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Беларусі, і пагаварыла з кіраўніком мясцовага ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Сяргеем Вінаградам.
Размова ішла пра якасць сістэмы адукацыі раёна, патрабаванні часу, патрыятычнае выхаванне і новыя праекты.
— Мы робім усё, каб узровень адукацыі нашага раёна адпавядаў яго геаграфічнаму становішчу: стараемся быць у самым цэнтры падзей і сучасных тэндэнцый, — гаворыць Сяргей Міхайлавіч, які, дарэчы, заняў сваю пасаду менш чым год назад, але мае вялікі педагагічны вопыт.
У свой час С.М.Вінаград атрымаў спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў у Баранавіцкім дзяржаўным вышэйшым педагагічным каледжы, які быў папярэднікам БарДУ. Працаваў сацыяльным педагогам, потым настаўнікам і адначасова дырэктарам у Гарадзішчанскай сярэдняй школе імя М.А.Скіпара. Затым кіраваў упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, а зараз — Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Больш падрабязна чытайце па спасылцы