РУ БЕ EN

Стартаваў рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

01.11.2022

 

З лістапада 2022 года па сакавік 2023 года ва ўстановах адукацыі краіны праводзіцца рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Арганізатарамі правядзення конкурсу з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь,  Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

Конкурс праводзіцца з мэтай далейшага ўдасканалення сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

На конкурс прадстаўляецца відэаролік-экскурсія па музею ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй: «Роднымі пуцявінамі» ці «Скарбонка часу».

Юныя экскурсаводы намінацыі «Роднымі пуцявінамі» адвольна вызначаюць тэмы экскурсій, распрацоўваюць  і праводзяць экскурсіі з выкарыстаннем музейных экспазіцый. У намінацыі «Скарбонка часу» удзельнікі конкурсу ствараюць экскурсію-рэкламу, якая будзе знаёміць з адметнасцямі і ўнікальнасцю музея ўстановы адукацыі.

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

УМОВЫ правядзення рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі