РУ БЕ EN

Вучаніца сярэдняй школы №1 горада Мар’іна Горка Анастасія Мончык атрымала пашпарт з рук старшыні Канстытуцыйнага Суда, заслужанага юрыста Беларусі Пятра Міклашэвіча

15.03.2023

Вучаніца сярэдняй школы №1 горада Мар’іна Горка, выдатніца вучобы, пераможца раённага конкурсу работ даследчага характару, дыпламант 1 ступені раённага этапу рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Піянерскі квіз» Анастасія Мончык атрымала пашпарт з рук старшыні Канстытуцыйнага Суда, заслужанага юрыста Беларусі Пятра Міклашэвіча. Сімвалічна, што мерапрыемства прайшло ў будынку Канстытуцыйнага Суда, які адыгрывае важную ролю ў ахове канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян нашай краіны, абароне канстытуцыйнага ладу.

Анастасія Мончык:

— Мне прыемна было апынуцца ў ліку 21 вучня з розных школ Міншчыны, каму ўручылі пашпарт ў сталіцы. Мне споўнілася 14 гадоў, і атрыманне першага ў маім жыцці сур’ёзнага дакумента — крок у дарослае жыццё. Цяпер я адчуваю сябе нашмат больш адказнай і дарослай.

І разумею, што ўсё, што я рабіла: удзельнічала ў грамадскім і спартыўным жыцці школы, у розных конкурсах — было не дарма. Цяпер я паўна-праўны грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Я маю права будаваць свой лёс, атрымліваць адукацыю, падарожнічаць па свеце.

Ад імя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі я ўручыла Пятру Міклашэвічу на памяць нацыянальную ляльку.

Алеся СМІРНОВА.

Здымак БелТА.

Фотогалерея: